Внеклассное мероприятие по профилактике употребления наркотических веществ
__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Единый день безопасности
В период с 20 февраля по 1 марта в республикеке проходил Единый день безопасности. В эти дни в ГУО "Великолиповский УПК" состоялись целенаправленные профилактические мероприятия по предупреждению чрезвычайных ситуаций, правонарушений и преступлений, а также обучение поведению в условиях ЧС, аварий, оказанию первой медицинской помощи.
__________________________________________________________________________________________________________________________________________________________
Бяспечны новы год!
Для таго каб навагоднія святы прайшлі бяспечна супрацоўнікі Хоцімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць сустрэчы з педагогамі, выхавацелямі і дзецьмі ва ўстановах адукацыі раёна.
Так, працоўнікі Хоцімскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях наведалі Вялікаліпаўскі вучэбна-вытворчы камбінат дзіцячы сад-базавая школа.
Ратавальнікі давялі інфармацыю аб тым, якую небяспеку ў сабе ўтойваюць феерверкі і хлапушкі, таксама правілы карыстання піратэхнічнымі вырабамі. У ходзе апавядання дзеці даведаліся, як правільна ўсталяваць і прыбраць лясную прыгажуню, з пункту гледжання правілаў пажарнай бяспекі. Навучэнцам быў прадэманстраваны відэафільм «Небяспека піратэхнікі». А каб замацаваць атрыманы матэрыял, з дзецьмі супрацоўнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях правялі розныя конкурсы і віктарыны на пажарную тэматыку, а таксама пагулялі ў гульню «Навагодняя галаваломка». Дзеці з радасцю адказвалі на пастаўленыя пытанні і паказвалі добрыя веды правілаў пажарнай бяспекі, за што і былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі.
Напрыканцы дзеткам пажадалі сустрэць Новы год весела і бяспечна, а дзеці ў сваю чаргу паабяцалі заўсёды памятаць і выконваць правілы бяспекі.
Інспектар СПіЎГ Хоцімскага РАНС Уладзіслаў Салаўёў